ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці

1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у панядзелак – Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.

– у чацвер – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

4. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 19 мая а 13.00.

5. 25 мая ў Браславе пройдзе сустрэча дзяцей Віцебскай Дыяцэзіі а з 19-21 ліпеня агульна беларуская сустрэча моладзі.

6. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог. 

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑