1. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак пакаяння. Св. Імшы а 11.00 і 19.00 у базіліцы і а 17.00 у бальнічнай капліцы.
2. Ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 10.30 (перад св. Імшой а 11.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св. Імшы а 11.00 і вечарам у 18.15 – па-беларуску.
3. У перыяд Вялікага посту запрашаем дарослых на катэхезу па пятніцах пасля вячэрняй святой Імшы. (Першая катэхеза 14 сакавіка).
4. На гэтым тыдні прыпадае:
– першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
– першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
У першы чацвер выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
– у аўторак a 19.00 – група Маці у малітве,
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.
6. Запрашаем на набажэнства да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.






