ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIII Звычайную Нядзелю

1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. 15 верасня (нядзеля) пасля св. Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 году да Камуніі а пасля св. Імшы на 15.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 і 2 года да Бежмавання. Праграма катэхэзы будзе даступна пасля гэтых сустрэч на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

– у пятніцу, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла,

– у суботу, свята Узвышэння Святога Крыжа. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00.

3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

4. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.

5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй святой Імшы.

6. Айцы францішкане з Удзела запрашаюць удзельнікаў Апостальскага руху «Маргарытка» на дыяцэзіяльную сустрэчу, якая адбудзецца 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа. Пачатак сустрэы а 13.00. Хто з удзельнікаў руху «Маргарытка» з нашай парафі хоча паехаць на гэту сустрэчу, просім запісвацца ў сакрыстыі да серады.

7. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы духоўнай семінарыі.

8. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з Вас у працы і ў штодзённым жыцці.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑