1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
– у чацвер: свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
2. Святая Імша ў інтэнцыі груп Жывога Ружанца адбудзецца у наступную нядзелю ў 8.30.
4. У сераду (10 ліпеня) падчас вячэрняй святой Імшы у 19.00 наш зямляк кс. Аляксандр Багдановіч адзначыць 25-годдзе святарства. На гэтай урачыстасці будзе прысутнічаць біскуп Алег Буткевіч. Сардэчна запрашаем усіх парафіянаў да ўдзелу ў гэтай святой Імшы.
5. У нашым санктуарыі адбудуцца 4-я АГУЛЬНА БЕЛАРУСКІЯ ДНІ МОЛАДЗІ (з 19 па 21 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 14 ліпеня.
6. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (11 – 14 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
7. Св. Імшы на могілках:
– 13 ліпеня (субота) ў 11.00 пры павароце на Хомкаўшчыну,
– 27 ліпеня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча,
– 3 жніўня (субота) ў 14.00 у вёсцы Струста,
– 4 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,
– 10 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Усяны.
8. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.






