Галоўная

У Браславе прайшла летняя школа касцёльнага спеву

З 14 па 19 жніўня ў нашай парафіі праводзілася летняя школа касцёльнага спеву. У ёй прынялі ўдзел асобы з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых парафій. Ініцыятарам школы спеву з'яўляецца арганістка нашай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з Ірынай Арлоўскай і Таццянай Брытко.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА XX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

1. Усім, хто якім-небудзь чынам мелі дачыненне да таго, што адпустовыя ўрачыстасці праходзілі ў духу хрысціянскай веры, а таксама на высокім людскім узроўні, хочам сёння падзякаваць ад усяго сэрца.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем: у панядзелак успамін св. Пія X, папы; у чацвер свята св. Барталамея, апостала.

Чытаць далей...

ЎРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ

Імшу на палявым алтары ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

У суботу 19 жніўня мясцовыя парафіяне, госці і пілігрымы сабраліся на плошчы перад палявым алтаром, каб разам маліцца і дзякаваць Богу за дары, атрыманыя праз заступніцтва Маці Божай Браслаўскай.

Чытаць далей...

Вернікі Віцебскай дыяцэзіі прынялі сакрамэнт канфірмацыі ў Браславе

За час святкавання ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў з’явіліся некаторыя традыцыі. Адна з іх ― удзяленне сакрамэнту канфірмацыі вернікам Віцебскай дыяцэзіі. Кандыдаты да бежмавання збіраюцца ў дыяцэзіяльным санктуарыі, каб умацавацца дарамі Духа Святога.

Чытаць далей...

Перад алтаром Маці Божай Браслаўскай сямейныя пары аднавілі сужэнскія абяцанн

Сёлетняя ўрачыстасць ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў распачалася малітвай-даручэннем сем’яў. Сужонкі аднавілі шлюбныя абяцанні, а дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі звярнуўся да прысутных з прамовай.

Чытаць далей...

Санктуарый у Браславе сустрэў пілігрымаў

У пятніцу 18 жніўня распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. Па добрай традыцыі ў гэты дзень прыбываюць пілігрымы. Сёлета ў Браслаў прыйшлі вернікі з Глыбока і Удзела, прыехалі асобныя пілігрымы на роварах.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка;
- у аўторак урачыстасць Унебаўзяцця НПМ. Асвячэнне кветак, зёлак, збожжа і гародніны адбудзецца падчас кожнай св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць: у 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны каталік абавязаны прымаць удзел у св. Імшы.
2. Запрашаем на сустрэчу тых хто ў гэтым годзе будзе прымаць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). Сустрэча адбудзецца 15 жніўня (аўторак) пасля святой Імшы на 19.00.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVIII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ў літургічным календары ўспамінаем:
- у аўторак успамі св. Дамініка, святара;
- у сераду свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
- у чацвер свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка;
- у пятніцу успамін св. Клары, панны.
2. У суботу 26 жніўня ў 11.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Струста а ў  нядзелю 27 жніўня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на новых браслаўскіх могілках.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVІI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае;
- у панядзелак – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара;
- у аўторак – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла;
- у пятніцу – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
- у наступную нядзелю свята Перамянення Пана.
- I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
- І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем’яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;
- І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑