1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела
і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца ўвечары а 19-й гадзіне. Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;
I алтар – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
II алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”,
III алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,
IV алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,
Чытаць далей...
Галоўная
Свята Першай святой Камуніі ў нашай супольнасці
У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым.
Да сакрамэнту Эўхарыстыі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з сястрой Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Спаслання Духа Святога
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
2. У наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VII Велікодны тыдзень
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы,
- у аўторак – свята св. Мацвея, Апостала,
- у чацвер – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
2. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VI Велікодны тыдзень
1. На гэтым тыдні:
- у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы,
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У нашым касцёле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства.
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Велікодны тыдзень
1. На гэтым тыдні прыпадае:
у панядзелак – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара касцёла, апякункі Еўропы
у чацвер – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
у пятніцу – святя св. Філіпа і Якуба, апосталаў.
- I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Юрыя, мучаніка
- у чацвер свята св. Марка, евангеліста
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Велікодны тыдзень
1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцеле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
2. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
4. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
- у чацвер – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.
Чытаць далей...






