Галоўная

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер: свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
2. Святая Імша ў інтэнцыі груп Жывога Ружанца адбудзецца у наступную нядзелю ў 8.30.
4. У сераду (10 ліпеня) падчас вячэрняй святой Імшы у 19.00  наш зямляк кс. Аляксандр Багдановіч адзначыць 25-годдзе святарства. На гэтай урачыстасці будзе прысутнічаць біскуп Алег Буткевіч. Сардэчна запрашаем усіх парафіянаў да ўдзелу ў гэтай святой Імшы.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIII Звычайную Нядзелю.

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – свята Найсвяцейшай панны марыі Будслаўскай,
- у сераду - свята св. Тамаша, апостала,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
- першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00, гэта неабавязковая урачыстасць,
- у пятніцу успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка,
- у  суботу урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Св. Імшы а  11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы, збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.   
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

Чытаць далей...

Канікулы з Богам 2024

Першы тыдзень лета адзначыўся для Браслава тым, што наляталі і адыходзілі дажджы і навальніцы, што сонца то хавалася за хмары, то моцна прыпякала, што то цёплым, то халодным сустракаў спадарожных вецер. Але яшчэ некалькі дзён запомняцца гораду тым, што з тэрыторыі касцёла гучалі вясёлыя дзіцячыя галасы, ліліся хрысціянскія спевы, чуліся цікавыя размовы. “Канікуламі з Богам” дзеці нашай парафіі распачалі свае летнія прыгоды.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу - успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на X Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Барнабы, апостала,
- у чацвер успамін св. Антоня Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

Чытаць далей...

Пікнік для дзяцей і бацькоў дашкольнікаў

Па добрай традыцыі завяршэнне катэхетычнага года для дзяцей 4-8 гадоў адзначылі пікніком у сясцёр эўхарыстак.
Сястра Наталля Арлянковіч SJE, якая апякуецца такімі дзеткамі, на гэты раз падрыхтавала катэхезу і для іх бацькоў,
Сустрэча атрымалася прыемнай, утульнай і карыснай. Бацькі дзяцей дзякуюць сястры Наталлі і сёстрам эўхарысткам за цудоўную магчымасць правесці вольны час разам.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў,
- у сераду успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка,
- у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,
- у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св.   Імшы – а 11.00 і  19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы, гэта неабавязковая урачыстасць,
- у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі,

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑