1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – успамін св. Яна Боско, святара,
- у пятніцу - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у суботу - успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у сераду – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
– у чацвер – свята навяртання св. Паўла, апостала,
– у пятніцу – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў,
– у суботу – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – успамін св. Антоня, абата.
У чацвер пачынаецца тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: Заборныя гумны вул. Kірпічная, – адзін святар, ад 16.00,
вул. Акцябра д. 17 – адзін святар ад 15.00,
- аўторак: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 16.00,
- серада: вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў – адзін святар, ад 16.00,
вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00,
- чацвер: вул. Якуба Коласа, Гогаля – адзін святар ад 16.00,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана
1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. Каляды – гэта заўсёды шмат клопатаў, мітусні і ў дзяцей і ў дарослых. Усе перапоўнены эмоцыямі, чакаюць падарункаў і звяртаюцца адзін да аднога з найлепшымі пажаданнямі. І ў нашай парафіяльнай супольнасці было шмат клопатаў. Да Свята Божага нараджэння мы рыхтаваліся раратамі. Хачу шчыра падзякаваць дзецям і дарослым за малітву, за ўдзел у святых раратніх Імшах.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00,
- у суботу, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой),
- у наступную нядзелю свята Хросту Пана.
У наступную нядзелю падчас святой Імшы ў 11.00 адбудзецца благасаўленне новай хроснай купелі, якая пастаўлена ў нашым касцёле.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Адвэнта
1. Сёння прыпадае Вігілія Божага Нараджэння. Таму сёння будуць толькі дзве святыя Імшы, да поўдня ў 8.30. і 11.00. Сёння ёсць традыцыйны пост – устрымліваемся ад мясных страваў. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і а 15.00.
- у аўторак свята св. Стэфана, першамучаніка,
- у сераду свяата св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне віна,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Адвэнта
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем кс. Эдуарду, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю Адвэнта
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу 7.30, 18.00 і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы,
- у чацвер успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
Чытаць далей...
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
Пятніца 15.12.2023:
8.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для бацькоў
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на I Нядзелю Адвэнта
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 15 па 17 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
- у пятніцу урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
Чытаць далей...






