1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра, гэта сусветны дзень малітвы аб пакліканнях да святараства і манаскага жыцця.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
– у сераду, свята св. Кацярыны Сіенскай, Панны і Доктара Касцёла, апякункі Еўропы,
– у суботу, успамін Святога Атаназія, біскупа і Доктара Касцёла,
– першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 2 мая (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
– у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
– у наступную нядзелю а 8.30 – групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом і Жывога Ружанца.
4. Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
5. Месяц май які мы пачынаем у пятніцу асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (2 мая) ў 11.00.
6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
7. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.






