Галоўная

ПРАГРАМА АДПУСТОВАЙ ЎРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ: 16-17 жніўня 2024 г.

16 жніўня, пятніца
16.00-18.00 -  Сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.15 – Гісторыя дыяцэзіі і Браслаўскага касцёла
19.00 – Святая Імша з удзяленнем сакрамэнту бежмавання
21.00 - Акафіст
21.30 – Крыжовы шлях
22.15 - Малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом
23.15 – Ружанцовая малітва (працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай)

17 жніўня, субота
0.00 – Святая Імша перад абразом Маці Божай
2.00 - Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (прыватная малітва)
7.00 – Святая Імша на лацінскай мове
8.30  – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
9.00 – Ружанцовая малітва     
11.00 – Урачыстая святая Імша на палявым алтары

Чытаць далей...

Чацвёртыя Агульнабеларускія Дні моладзі прайшлі ў Браславе

З 19 па 21 ліпеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў быў напоўнены галасамі маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі больш за трыста юнакоў і дзяўчат.
Разам з моладдзю ў гэтыя дні прабывалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На распачацце сустрэчы прысутнічаў таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і новапрызначаны дапаможны біскуп намінант Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зносак.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XVI Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак свята св. Марыі Магдалены,
- у аўторак свята св. Брыгіты, законніцы, Апякункі Еўропы,
- у чацвер свята св. Якуба, апостала і успамін святога Крыштафа апекуна вадзіцеляў. З гэтай нагоды благаслаўленне транспартных сродкаў будзе ў наступную нядзелю пасля кожнай св. Імшы.
- у пятніцу успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла,
- у аўторак: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу ўвечары ўсіх, хто ўступіў у святы шкаплер.
2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 16 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер: свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
2. Святая Імша ў інтэнцыі груп Жывога Ружанца адбудзецца у наступную нядзелю ў 8.30.
4. У сераду (10 ліпеня) падчас вячэрняй святой Імшы у 19.00  наш зямляк кс. Аляксандр Багдановіч адзначыць 25-годдзе святарства. На гэтай урачыстасці будзе прысутнічаць біскуп Алег Буткевіч. Сардэчна запрашаем усіх парафіянаў да ўдзелу ў гэтай святой Імшы.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XIII Звычайную Нядзелю.

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – свята Найсвяцейшай панны марыі Будслаўскай,
- у сераду - свята св. Тамаша, апостала,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
- першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
У першы чацвер і пятніцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00, гэта неабавязковая урачыстасць,
- у пятніцу успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка,
- у  суботу урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Св. Імшы а  11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы, збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы.   
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

Чытаць далей...

Канікулы з Богам 2024

Першы тыдзень лета адзначыўся для Браслава тым, што наляталі і адыходзілі дажджы і навальніцы, што сонца то хавалася за хмары, то моцна прыпякала, што то цёплым, то халодным сустракаў спадарожных вецер. Але яшчэ некалькі дзён запомняцца гораду тым, што з тэрыторыі касцёла гучалі вясёлыя дзіцячыя галасы, ліліся хрысціянскія спевы, чуліся цікавыя размовы. “Канікуламі з Богам” дзеці нашай парафіі распачалі свае летнія прыгоды.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑