1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
- у сераду - успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у чацвер - успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
Чытаць далей...
Галоўная
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫна III Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве,
- у аўторак – успамін св. Тамаша Аквінскага, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у пятніцу - успамін св. Яна Боско, прэзбітэра,
- у наступную нядзелю - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы,
- у пятніцу – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
- у суботу – свята навяртання св. Паўла, апостала,
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: вул. Братоў Васілеўскіх, Лугавая, Нарбута, Крылова - два святары, ад 16.00,
- аўторак: Муражы – Навастройкі – два святары, ад 17.00,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана
1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у пятніцу успамін св. Антонія, абата.
3. План каляды на гэты тыдзень наступны:
- панядзелак: вул. Стадыённая –ад 15.00, і вул. Маякоўскага - ад 16.00, адзін святар
Заборныя гумны вул. Kірпічная, – адзін святар, ад 16.00,
Чытаць далей...
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.
Ксёндз пробашч Станіслаў разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне.
Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткай, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання.
Чытаць далей...
Душпастырскія Aб’явы на II НЯДЗЕЛЮ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
1. У панядзелак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
- у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве,
- у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.
Чытаць далей...
Падарункі для дзяцей
У нядзелю Святой Сям’і пасля Імшы на 11 гадзін адбыўся калядны канцэрт. Дзеці і моладзь падзяліліся сваімі талентамі з іншымі вернікамі парафіі ― у вершах, спевах і гранні яны праслаўлялі таямніцу нараджэння Збаўцы.
У гэты дзень таксама свае падарункі атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў ранішніх раратніх Імшах падчас Адвэнту. Такіх дзяцей было больш за 50.
Глядзець фатаграфіі...
Урачыстасць Нараджэння Пана 2024
Божае Нараджэнне ― важнае свята для ўсіх хрысціянаў свету. Яго галоўная частка ― святая Імша Пастэрка, якая цэлебруецца апоўначы.
Глядзець фатаграфіі...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак шосты дзень у актаве Нараджэння пана, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00,
- у аўторак, успамін святога Сільвестра, папы. На заканчэнне года ў ауторак у 11.00 адбудзецца св. Імша і набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі, так сама у гэты дзен Св. Імша у 19.00,
- у сераду, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00,
- у чацвер, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
- першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
Чытаць далей...
З БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ!
Хвала Хрысту!
Звяртаюся да братоў і сясцёр, з’яднаных вызнаннем адной веры і імкненнем да адной духоўнай мэты – Касцёлу, які заснаваў Езус Хрыстус падчас свайго знаходжання на зямлі.
У гэты радасны, святочны час хачу пажадаць, каб добры Бог, які прыходзіць да нас у Нованароджаным Дзіцяці, адарыў кожнага з вас Божымі дарамі – спакоем і радасцю, любоўю і ўзаемаразуменнем, мудрасцю і цярплівасцю, добрым здароўем, штодзённым хлебам і ўсім неабходным для жыцця чалавека.
Няхай гэты святочны час будзе часам ласкі для хворых, самотных, церпячых, чые сэрцы напоўнены страхам і няўпэўненасцю. Няхай найбольш яны спазнаюць Божую дабрыню і любоў праз бліжніх.
Чытаць далей...






