Галоўная

Душпастырскія Aб’явы на IV Нядзелю Адвэнту

1. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.
- у сераду Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і 15.00,
- у  чацвер свята св. Стэфана, першамучаніка, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,  
- у пятніцу свята св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне   віна, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,
- у суботу свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят, Св. Імша будзе а 11.00 і  19.00,
- у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

Чытаць далей...

Душпастырскія Аб’явы на III Нядзелю Адвэнту

1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Паўлу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да пятніцы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.

Чытаць далей...

Праграма адвэнтовых рэкалекцый

Пятніца 13.12.2024.
       11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
       18.30 – Набажэнства Ружанцовае               
       19.00 –  Св. Імша і навука для ўсіх
       20.00 -   Сустрэча для бацькоў 
Субота 14.12.2024.
      11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
       18.30 -  Набажэнства Ружанцовае        
       19.00 –  Св. Імшa навука для ўсіх

Чытаць далей...

Душпастырскія Аб’явы на II Нядзелю Адвэнту

1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Павел Раманчук (францішканін) пробашч парафіі св. Міхала Арханёла у Івянцы.  Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый.  Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.

Чытаць далей...

Хрысціянскі Баль 2024

30 лістапада, перад Адвэнтам, прайшоў восьмы Хрысціянскі баль, арганізаваны святарамі Браслаўскай базылікі. Вернікаў парафіі уступным словам вітаў кс. Уладзімір. Ён нагадаў пра значэнне і традыцыю перад адвэнтавай забавы.
Асаблівую атмасферу зрабіла ўбранне залы ў парафіяльным доме ім. Ф.Ярдана. Фуршэтны стол з рознымі стравамі быў упрыгожаны жывымі кветкамі і запаленымі свечкамі, што надавала ўрачыстасці традыцыйнага бала

Чытаць далей...

Душпастырскія Аб’явы на I Нядзелю Адвэнта

1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 13 па 15 снежня.
 2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
   - у аўторак успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра,
   - у суботу успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  - у суботу свята св. Андрэя, апостала,
2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд   прыгатавання да Божага Нарджэння.
3. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св.  Імша.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
- у пятніцу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
- у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,
- у аўторак Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі,
- у суботу успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (маці Божай Вострабрамскай).
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑