У касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы.
Чытаць далей...
Галоўная
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у аўторак, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла,
- у сераду, успамін вс. Анёлаў Ахоўнікаў,
- пятніцу, успамін св. Францішка Асізкага,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXV Звычайную Нядзелю
1. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей.
На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу, успамін св. Віцэнта дэ Поля, саятара.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIII Звычайную Нядзелю
1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. 15 верасня (нядзеля) пасля св. Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 году да Камуніі а пасля св. Імшы на 15.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 і 2 года да Бежмавання. Праграма катэхэзы будзе даступна пасля гэтых сустрэч на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла,
Чытаць далей...
Свята тытулу базылікі
8 верасня Касцёл перажывае свята Нараджэння Маці Божай. Менавіта такі тытул носіць наша святыня.
З нагоды свята пасля святой Імшы на 11 гадзін адбылася эўхарыстычная працэсія.
Чытаць далей...
У новы навучальны год – з Богам
1 верасня падчас святой Імшы на 11 гадзін вернікі нашай парафіі маліліся за вучняў, настаўнікаў і катэхетаў.
Дзеці прынеслі таксама свае школьныя прыналежнасці, каб асвяціць іх.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXII Звычайную Нядзелю
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай будзем перажываць 8 верасня (наступная нядзеля). Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 11.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi.
2. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- аўторак – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXI Звычайную Нядзелю
1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак успамін св. Монікі,
- у сераду успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла,
- у чацвкр успамін Мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля.
2. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання.
Чытаць далей...
Касцёл у Браславе абвешчаны малой базылікай
Такое рашэнне ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў было аб’яўлена падчас урачыстай святой Імшы 17 жніўня.
Дакумент аб рашэнні зачытаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока.
Чытаць далей...






