Літургія у ноч з суботы на нядзелю — гэта найважнейшая цэлебрацыя ў літургічным годзе.
Літургія распачынаецца асвячэннем агню, ад якога запальваецца пасхал. Таксама ў гэтую ноч чытаюць шмат чытанняў са Старога, а таксама Новага Запавету. Усе яны дапамагаюць вернікам прасачыць за Збаўчым планам Бога.
Чытаць далей...
Галоўная
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана
1. З нагоды Велікодных Святаў прагнем вам, дарагія парафіяне і мілыя госці, скласці сардэчныя віншаванні. Няхай гэтая велікодная радасць прамяніцца ў вашым жыцці, няхай у вашых сем’ях, месцах працы і штодзённых адносінах заўсёды ўваскрасаюць дабрыня, праўда, любоў, згода і добразычлівасць. Няхай уваскрослы Пан адорыць вас сваім благаслаўленнем, гэта значыць жадае дабра вам і вашым сем’ям. Няхай адорыць ласкай здароўя, дадае сілы ў працы і ў пераадоленні ўсіх штодзённых цяжкасцяў. Няхай усё добрае, як і ў прыродзе, зазелянее і расцвіце ў вашым асабістым, прафесійным, сужэнскім і сямейным жыцці.
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.
Чытаць далей...
Велікодныя Пажаданні 2025
Уваскрасенне Хрыста - гэта найважнейшае і самае радаснае хрысціянскае свята. Святы Павел падказвае, што калі б Хрыстос не ўваскрос, то дарэмнай была б нашая вера і дарэмнымі былі б нашыя зямныя намаганні. Дзякуючы ўваскрасенню Езуса, усё добрае, прыгожае, высакароднае, пазначанае любоўю ў нашым жыцці будзе вечна трываць.
Чытаць далей...
Асвячэнне страваў на Велікодны стол
Асвячэнне ежы на святочны стол нагадвае перш за ўсё пра сімвалы Вялікадня, а таксама пра важнасць дзяліцца радасцю і верай з іншымі, са сваімі роднымі.
Чытаць далей...
Адарацыя крыжа ў Вялікую пятніцу
Вялікая пятніца — гэта час цішыні і ўспаміну збаўчай Мукі Езуса Хрыста. У гэты дзень у каталіцкіх святынях ва ўсім свеце не праводзіцца святая Імша. Замест яе — набажэнства Крыжовага шляху і адарацыя крыжа.
Чытаць далей...
Таямніцы Вялікага чацвярга
У гэты дзень Каталіцкі Касцёл узгдвае падзеі ўстанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй Вячэры. А таксама арышт і зняволенне Хрыста.
Чытаць далей...
Вербная нядзеля распачала Вялікі тыдзень
У нядзелю 13 красавіка ўвесь каталіцкі і праваслаўны свет узгадваў падзею ўвахода Езуса Хрыста ў Ерузалем. Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень.
Па добрай традыцыі працэсія з вербамі распачала святую Імшу на 11 гадзін. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд заахвочваў прысутных знайсці час на гэтым тыдні, каб прысвяціць яго цішыні і малітве, аддаючы падзяку і хвалу Богу за збаўчую муку Яго Сына.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Мукі Пана
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання
з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху - а 11.00 і 18.15.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Нядзелю Вялікага Посту
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем айцу Валерыю за рэкалекцыйную паслугу.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
- у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.
Чытаць далей...






