ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень

1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак  успамін св. Юрыя, мучаніка
- у чацвер свята св. Марка, евангеліста
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Велікодны тыдзень

1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцеле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
2. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00
4. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці

1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
- у чацвер – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана

1. З нагоды святаў Вялікадня складаем Вам сардэчныя пажаданні. Вестка пра Уваскрасенне Пана Езуса перамяніла Апосталаў і напоўніла іх вялікай радасцю. Няхай гэтая радасць таксама будзе Вашай. Няхай Мір, які Хрыстос абвясціў усяму свету пасля Уваскрасення, застаецца ў нашых сэрцах назаўсёды.
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.  
3. Трывае Навэнна перад Святам Божай Міласэрнасці. Штодзённа падчас набажэнства вечарам ў 18.30  адмаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Мукі Пана

1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем ксяндзу Аляксандру у за рэкалекцыйную паслугу.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.


Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 , вечарам у 18.15. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Вялікага Посту

1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00).
„Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – успамін св. Казіміра,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑