Сястра Кацярына Папакуль SJE склала вечныя манаскія абяцанні

У касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, які з гэтага году абвешчаны малой базылікай, пасля неабходнай манаскай фармацыі сястра Кацярына Папакуль з Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі) склала вечныя шлюбы.

Чытаць далей...

Касцёл у Браславе абвешчаны малой базылікай

Такое рашэнне ватыканскай Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў было аб’яўлена падчас урачыстай святой Імшы 17 жніўня.

Дакумент аб рашэнні зачытаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску Монсіньёр Кшыштаф Сэрока.

Чытаць далей...

Урачыстая святая Імша на палявым алтары

Імша падзякі за прыгожыя юбілеі. Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай праходзілі ў час святкавання 600-годдзя з часу заснавання парафіі ў Браславе, 200-годдзя з часу пабудовы тут мураванага касцёла, 15-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Браслаўскай папскімі каронамі, а таксама двух юбілееў — 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі і ўтварэння дыяцэзіяльнага санктуарыя Валадаркі азёраў.

Чытаць далей...

Святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі

Падчас літургіі, якая распачынае святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, традыцыйна ўдзяляецца сарамэнт бежмавання. Прыступілі да яго вернікі браслаўскай і іншых парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Чытаць далей...

Пешшу і на ровары пілігрымы прыбывалі ў браслаўскі санктуарый

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў сёлета распачаліся з ужо добрай традыцыі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд сустракалі пілігрымаў.
На роварах прыбылі пілігрымы з Паставаў і Міёраў. З Удзела прыйшлі некалькі чалавек у пакутніцкай пілігрымцы ― удзельнікі ішлі ў поўным маўчанні і неслі на сабе ўсе патрэбныя рэчы.

Чытаць далей...

Чацвёртыя Агульнабеларускія Дні моладзі прайшлі ў Браславе

З 19 па 21 ліпеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў быў напоўнены галасамі маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі больш за трыста юнакоў і дзяўчат.
Разам з моладдзю ў гэтыя дні прабывалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На распачацце сустрэчы прысутнічаў таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і новапрызначаны дапаможны біскуп намінант Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зносак.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑