Падчас літургіі, якая распачынае святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, традыцыйна ўдзяляецца сарамэнт бежмавання. Прыступілі да яго вернікі браслаўскай і іншых парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Чытаць далей...
Пешшу і на ровары пілігрымы прыбывалі ў браслаўскі санктуарый
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў сёлета распачаліся з ужо добрай традыцыі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд сустракалі пілігрымаў.
На роварах прыбылі пілігрымы з Паставаў і Міёраў.
З Удзела прыйшлі некалькі чалавек у пакутніцкай пілігрымцы ― удзельнікі ішлі ў поўным маўчанні і неслі на сабе ўсе патрэбныя рэчы.
Чытаць далей...
Чацвёртыя Агульнабеларускія Дні моладзі прайшлі ў Браславе
З 19 па 21 ліпеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў быў напоўнены галасамі маладых людзей з розных куткоў Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі больш за трыста юнакоў і дзяўчат.
Разам з моладдзю ў гэтыя дні прабывалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На распачацце сустрэчы прысутнічаў таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і новапрызначаны дапаможны біскуп намінант Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зносак.
Чытаць далей...
XXXIII Пілігрымка Браслаў-Будслаў: як гэта было
1 ліпеня з Браслаўскага санктуарыя вырушыла пешая пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай. Кіраваў і апекаваўся пілігрымамі кс. Уладзімір Шыдлоўскі.
У Будслаў у складзе пілігрымкі прыйшлі 60 вернікаў.
Чытаць далей...
Канікулы з Богам 2024
Першы тыдзень лета адзначыўся для Браслава тым, што наляталі і адыходзілі дажджы і навальніцы, што сонца то хавалася за хмары, то моцна прыпякала, што то цёплым, то халодным сустракаў спадарожных вецер. Але яшчэ некалькі дзён запомняцца гораду тым, што з тэрыторыі касцёла гучалі вясёлыя дзіцячыя галасы, ліліся хрысціянскія спевы, чуліся цікавыя размовы. “Канікуламі з Богам” дзеці нашай парафіі распачалі свае летнія прыгоды.
Чытаць далей...
Пікнік для дзяцей і бацькоў дашкольнікаў
Па добрай традыцыі завяршэнне катэхетычнага года для дзяцей 4-8 гадоў адзначылі пікніком у сясцёр эўхарыстак.
Сястра Наталля Арлянковіч SJE, якая апякуецца такімі дзеткамі, на гэты раз падрыхтавала катэхезу і для іх бацькоў,
Сустрэча атрымалася прыемнай, утульнай і карыснай.
Бацькі дзяцей дзякуюць сястры Наталлі і сёстрам эўхарысткам за цудоўную магчымасць правесці вольны час разам.
Чытаць далей...
Свята Першай святой Камуніі ў нашай супольнасці
У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым.
Да сакрамэнту Эўхарыстыі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з сястрой Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE.
Чытаць далей...
Вяліка субота 2024
Увечары Вялікай суботы цэлебруецца Пасхальная вігілія ― галоўная літургія на працягу года.
І доўгая: бо ўключае запаленне Пасхала, мноства чытанняў са Старога і Новага Запавету, якія дапамагаюць лепш зразумець сутнасць уваскрасення Хрыста. Таксама вернікі аднаўляюць абяцанні хросту. А завяршаецца літургія рэзурэкцыйнай працэсіяй вакол касцёла.
Чытаць далей...






