Афіцыйна сезон пілігрымак у Беларусі яшчэ не распачаўся, але дзеці з Браслаўскага санктуарыя Маці Божай распачалі свой, сезон Пілігрымаў Надзеі. Менавіта так называўся летнік, арганізаваны парафіяй і сёстрамі Эўхарысткамі для маленькіх вернікаў, якія толькі ў гэтым годзе прынялі Святую Камунію, а таксама для тых, хто рыхтуецца да яе прыняцця.
Чытаць далей...
Пасхальная вігілія 2025
Літургія у ноч з суботы на нядзелю — гэта найважнейшая цэлебрацыя ў літургічным годзе.
Літургія распачынаецца асвячэннем агню, ад якога запальваецца пасхал. Таксама ў гэтую ноч чытаюць шмат чытанняў са Старога, а таксама Новага Запавету. Усе яны дапамагаюць вернікам прасачыць за Збаўчым планам Бога.
Чытаць далей...
Асвячэнне страваў на Велікодны стол
Асвячэнне ежы на святочны стол нагадвае перш за ўсё пра сімвалы Вялікадня, а таксама пра важнасць дзяліцца радасцю і верай з іншымі, са сваімі роднымі.
Чытаць далей...
Адарацыя крыжа ў Вялікую пятніцу
Вялікая пятніца — гэта час цішыні і ўспаміну збаўчай Мукі Езуса Хрыста. У гэты дзень у каталіцкіх святынях ва ўсім свеце не праводзіцца святая Імша. Замест яе — набажэнства Крыжовага шляху і адарацыя крыжа.
Чытаць далей...
Таямніцы Вялікага чацвярга
У гэты дзень Каталіцкі Касцёл узгдвае падзеі ўстанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй Вячэры. А таксама арышт і зняволенне Хрыста.
Чытаць далей...
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.
Ксёндз пробашч Станіслаў разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне.
Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткай, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання.
Чытаць далей...
Падарункі для дзяцей
У нядзелю Святой Сям’і пасля Імшы на 11 гадзін адбыўся калядны канцэрт. Дзеці і моладзь падзяліліся сваімі талентамі з іншымі вернікамі парафіі ― у вершах, спевах і гранні яны праслаўлялі таямніцу нараджэння Збаўцы.
У гэты дзень таксама свае падарункі атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў ранішніх раратніх Імшах падчас Адвэнту. Такіх дзяцей было больш за 50.
Глядзець фатаграфіі...
Урачыстасць Нараджэння Пана 2024
Божае Нараджэнне ― важнае свята для ўсіх хрысціянаў свету. Яго галоўная частка ― святая Імша Пастэрка, якая цэлебруецца апоўначы.
Глядзець фатаграфіі...






