Па добрай традыцыі завяршэнне катэхетычнага года для дзяцей 4-8 гадоў адзначылі пікніком у сясцёр эўхарыстак.
Сястра Наталля Арлянковіч SJE, якая апякуецца такімі дзеткамі, на гэты раз падрыхтавала катэхезу і для іх бацькоў,
Сустрэча атрымалася прыемнай, утульнай і карыснай.
Бацькі дзяцей дзякуюць сястры Наталлі і сёстрам эўхарысткам за цудоўную магчымасць правесці вольны час разам.
Чытаць далей...
Свята Першай святой Камуніі ў нашай супольнасці
У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым.
Да сакрамэнту Эўхарыстыі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з сястрой Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE.
Чытаць далей...
Вяліка субота 2024
Увечары Вялікай суботы цэлебруецца Пасхальная вігілія ― галоўная літургія на працягу года.
І доўгая: бо ўключае запаленне Пасхала, мноства чытанняў са Старога і Новага Запавету, якія дапамагаюць лепш зразумець сутнасць уваскрасення Хрыста. Таксама вернікі аднаўляюць абяцанні хросту. А завяршаецца літургія рэзурэкцыйнай працэсіяй вакол касцёла.
Чытаць далей...
Асвячэння велікодных страваў 2024
Асвячэнне страваў ― прыгожая традыцыя нашага народа. Перад тым, як спажыць Велікодны сняданак стравы асвячаюць у святыні. Асаблівы пажытак на Вялікдзень ― гэта фарбаванае яйка. Яно лічыцца сімвалам адражэння і новага жыцця.
Глядзець фатаграфіі...
Вялікая пятніца 2024
У вялікую пятніцу нідзе не свеце няма святой Імшы. Замест яе вернікі разважаюць крыжовы шлях Езуса Хрыста і прыходзяць у святыні на Адарацыю Крыжа.
Напрыканцы набажэнства Эўхарыстычныя дары пераносяць у сімвалічную грабніцу, дзе яны застаюцца да заканчэння Пасхальнай Вігіліі.
Глядзець фатаграфіі...
Вялікі чацвер 2024
28 сакавіка вернікі браслаўскай парафіі разам з усім каталіцкім светам узгадвалі падзеі Вялікага чацвярга. У гэты дзень Хрыстос перажываў Апошнюю вячэру са сваімі вучнямі, пасля чаго быў арыштаваны.
У Вялікі чацвер Езус устанавіў сакрамэнт святарства і Эўхарыстыі. Таму вернікі віншавалі святароў і сясцёр эўхарыстак і дзякавалі за іх служэнне.
Чытаць далей...
Хрыстус Уваскрос! Аллелюя!
„Дзверы былі замкнёныя (…) прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў ім: «Спакой вам!» (…) паказаў ім рукі і бок”. Ян 20,19–20.
Калі Хрыстус уваскрос з мёртвых, ля магілы не было сведкаў, толькі спячыя вартаўнікі. І Ён прыйшоў да сваіх вучняў, таму што Яго любоў не ведае межаў. Таму з даверам чакаем Яго Уваскрасення, каб наведаў нашу Айчыну, горад і вёскі, дамы і сем’і. Каб мы адчулі гэтую Любоў і зноў былі разам, абноўленыя сакрамэнтам пакаяння і ўзаемнага прабачэння.
Чытаць далей...
Распачаўся Вялікі тыдзень
У нядзелю 24 сакавіка Каталіцкі свет перажываў Пальмовую нядзелю. У гэтае свята ўзгадваецца ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення Пасхальнай таямніцы, якую перажыве на працягу Вялікага тыдня.
Святая Імша на 11 гадзін распачалася на вуліцы чытаннем Евангелля, асвячэннем вербаў і працэсіяй.
Чытаць далей...
Біскуп Алег Буткевіч наведаў Браслаў у 10-гадавіну біскупскага пасвячэння
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў родную парафію ў Браславе і дзякаваў Богу за 10 гадоў свайго біскупскага служэння.
Святы Айцец Францішак прызначыў ксяндза Алега Буткевіча біскупам Віцебскім 29 лістапада 2013 г. Біскупскае пасвячэнне адбылося 18 студзеня 2014 года.
Чытаць далей...






