Сёння, 8 верасня, – патранальнае свята і чарговая гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана – заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў). Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан нарадзіўся 16чэрвеня 1848 года, а памёр 8 верасня 1918 года ў Швейцарыі. 15 мая 2021 года Папа Францішак абвясціў яго благаслаўлёным.
З гэтай нагоды ад імя ўсёй нашай парафіі хочам скласці сардэчныя віншаванні нашым святарам:
Дарагія айцы Сальватарыяне!
Ад усяго сэрца дзякуем Богу за дар вашага паклікання і за тое, што вы крочыце шляхам, якім ішоў ваш заснавальнік, благаслаўлёны Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан. Дзякуючы вашай працы і малітве шмат людзей пазнаюць Збаўцу і адкрываюць Яго любоў. Жадаем вам моцнай веры, вытрываласці і штодзённай радасці ў служэнні Богу і людзям. Няхай Пан Езус, наш Пан і Збаўца, будзе вашай сілай і cуцяшэннем, а Марыя, Яго Маці, няспынна вядзе вас да святасці. Няхай кожны дзень вашай місіі прыносіць плён любові, дабра і супакою!
З малітвай і падзякай — парафіяне.
Фота з месца пахавання а. Францішка Ярдана ў Рыме









