Вось і настала цудоўная святочная ноч Божага Нараджэння. Пасля вячэры і малітвы ў сямейным коле вернікі нашай парафіі накіраваліся на ўрачыстую Імшу Пастэрку.
Пастэрка ― гэта Імша на Божае Нараджэнне, назва якой паходзіць ад лацінскага слова «pastor», што азначае «пастух». Менавіта пастухі былі першымі людзьмі, якія прывіталі нованароджанага Збаўцу. Такая Імша адбываецца апоўначы.
Чытаць далей...
Галоўная
З БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ!
Дарагія парафіяне і госці!
У чарговы раз добры Бог даў нам ласку святкаваць Божае Нараджэнне.
Бог прыходзіць да нас! Нараджаецца, каб быць з намі, вучыць, як паводзіць сябе ў складанай сітуацыі, як дзяліцца радасцю і любоўю, нясе нам мір і спакой!
Кожнаму з нас варта разумець, што жыццё чалавека мае працяг у вечнасці, гэта барацьба дабра і зла. Шмат у свеце дабра, шмат у свеце зла. Так было, ёсць і будзе, пакуль існуе свет. І вельмі важна, у якім напрамку іду я: шляхам дабра ці шляхам зла? А матывацыя вельмі важкая – вечнасць! І толькі ад нас саміх залежыць, якой яна будзе.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Адвэнта
1. Сёння прыпадае Вігілія Божага Нараджэння. Таму сёння будуць толькі дзве святыя Імшы, да поўдня ў 8.30. і 11.00. Сёння ёсць традыцыйны пост – устрымліваемся ад мясных страваў. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру: чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і а 15.00.
- у аўторак свята св. Стэфана, першамучаніка,
- у сераду свяата св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне віна,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Адвэнта
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем кс. Эдуарду, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю Адвэнта
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу 7.30, 18.00 і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
2. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы,
- у чацвер успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
Чытаць далей...
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
Пятніца 15.12.2023:
8.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для бацькоў
Чытаць далей...
Хрысціянскі Баль 2023
У суботу 2 снежня ў нашай парафіі адбыўся VII Хрысціянскі баль. Вечарына перад пачаткам Адвэнту стала ўжо добрай традыцыяй . Сёлета на ёй сабраліся каля 170 вернікаў з нашай парафіі, а таксама госці з Шаркаўшчыны і Глыбокага.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на I Нядзелю Адвэнта
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 15 па 17 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
- у пятніцу урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 11.00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер свята св. Андрэя, апостала,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 2 снежня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
- у сераду уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У сераду а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
- у пятніцу успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра і паплечнікаў,
- у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
Чытаць далей...






