Галоўная

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
– у сераду – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла,
– у чацвер – свята навяртання св. Паўла, апостала,
– у пятніцу – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў,
– у суботу – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – успамін св. Антоня, абата.
У чацвер пачынаецца тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: Заборныя гумны вул. Kірпічная,  – адзін святар, ад 16.00,
                вул. Акцябра д. 17 – адзін святар ад 15.00,
- аўторак: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 16.00,
- серада: вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў – адзін святар, ад 16.00,
                вул. Кірава - адзін святар, ад 14.00,
- чацвер: вул. Якуба Коласа, Гогаля – адзін святар ад 16.00,

Чытаць далей...

25-годдзе дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна”

З нагоды 25-годдзя дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства ксёндз Станіслаў Мжыглуд атрымаў ліст падзякі. "Мы ўдзячныя Вам за шматгадовае супрацоўніцтва, пасільны ўклад у развіццё сацыяльнай структуры Браслаўскага раёна", - адзначаецца ў лісце.

Чытаць далей...

На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам

На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам «За высокі ўзровень пастаноўкі спектакля»
Дыяцэзіяльны конкурс батлеек адбыўся ў Віцебску 5 студзеня 2024 года. У ім прынялі ўдзел і вернікі нашай парафіі.
Конкурс батлеек праводзіцца з мэтай умацавання хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, спрыяе абмену творчым вопытам паміж калектывамі - удзельнікамі конкурсу, якія існуюць пры каталіцкіх парафіях. А таксама дае магчымасць развіваць творчы патэнцыял дзяцей і моладзі.

Чытаць далей...

У Браславе асвяцілі купель для хросту

7 студзеня, у свята Хросту Пана, у нашай святыні асвяцілі новаўстаноўленую купель для хросту. Абрад здзейсніў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд
У купелі будзе захоўвацца вада пры ўдзяленні сакрамэнту хросту.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана

1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. Каляды – гэта заўсёды шмат клопатаў, мітусні і ў дзяцей і  ў дарослых.  Усе перапоўнены эмоцыямі, чакаюць падарункаў  і  звяртаюцца адзін да аднога з найлепшымі пажаданнямі. І ў нашай парафіяльнай супольнасці было шмат клопатаў.  Да Свята Божага нараджэння мы рыхтаваліся раратамі. Хачу шчыра падзякаваць дзецям і дарослым за малітву, за ўдзел у святых раратніх Імшах.

Чытаць далей...

Калядны канцэрт

У нядзелю 31 снежня дзеці нашай парафіі выступілі са спевамі і пастаноўкай пра Божае Нараджэнне. Невялічкі канцэрт прайшоў у касцёле пасля святой Імшы ў 11 гадзін.
Канцэрт стаў добрай нагодай яшчэ раз паразважаць над сутнасцю свята, а таксама падзяліцца сваімі талентамі.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00,
- у суботу, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а  11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой),
- у наступную нядзелю свята Хросту Пана.
У наступную нядзелю падчас святой Імшы ў 11.00 адбудзецца благасаўленне новай хроснай купелі, якая пастаўлена ў нашым касцёле.

Чытаць далей...

Маленькія вернікі з Браслава наведалі жывую батлейку

Маленькія вернікі з Браслава наведалі жывую батлейку 26 снежня сёстры-эўхарысткі арганізавалі паездку для дзяцей у вёску Удзела. Там удзельнікі катэхезы для дашкольнікаў разам з бацькамі змаглі ўбачыць батлейку з жывымі жывёламі. Спачатку дзеці зайшлі ў святыню, каб памаліцца.

Чытаць далей...

Падарункі для дзяцей

Пасля святой Імшы ва ўрачыстасць Божага Нараджэння многія дзеці нашай парафіі атрымалі падарункі. Яны ўвесь Адвэнт прыходзілі на ранішнюю раратнюю Імшу.
Напэўна, для дзяцей гэта было не проста: пасля святой Імшы яны ішлі ў школу ці садок. Але ўсе яны стараліся і прыходзілі на малітву. І ў гэтым могуць быць прыкладам нават для дарослых.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑