Шмат дарог, сцяжынак ёсць у жыцці. Дарога ў школу, у садок, да працы, на сустрэчу з каханай і каханым, дарога ў касцёл, у краму… Але найпрыгажэйшы шлях – гэта шлях, які перажываем кожную пятніцу ў нашых касцёлах, шлях нашага Настаўніка і Збаўцы - Крыжовы шлях любові. Ідучы па жыцці разам з Езусам вучымся, якія каштоўнасці трэба выбіраць, каб быць сапраўдным апосталам і паслядляўнікам Езуса ў сучасным свеце.
Чытаць далей...
Галоўная
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Вялікага Посту
1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00).
„Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – успамін св. Казіміра,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю Вялікага Посту
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 і вечарам у 18.15. Велікапостныя рэкалекцыі распачнуцца у пятніцу (15 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі Вялікага Посту (17 сакавіка).
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых,
Чытаць далей...
Крыжовы шлях у нашай парафіі
Крыжовы шлях - традыцыйнае велікапостнае набажэнства. Перажываючы, апошнія, найбольш балесныя цярпенні Хрыста, мы стараемся наблізіцца да Збаўцы, усведамляючы нашую слабасць, бясілле, грахоўнасць.
Прымаючы ўдзел у гэтым набажэнстве, будзем духоўна таварышыць Езусу са шчырым жаданнем змяніць нашае штодзённае жыццё і годна падрыхтавацца да святкавання святаў змёртвыхпаўстання.
Шчыра запрашаем на набажэнствы кожную пятніцу ў 18.15.
Чытаць далей...
Запрашаем дарослых на катэхезу
Кожную пятніцу ў перыяд Вялікага посту ў нашым касцёле праходзяць катэхезы для дарослых. Распачынаюцца яны ў 19.30 пасля святой Імшы.
Катэхезы праводзіць пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
Шчыра запрашаем усіх, хто жадае паглыбіць сваю веру!
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на I Нядзелю Вялікага Посту
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (15 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі Вялікага Посту (17 сакавіка).
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 і вечарам у 18.15.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- чацвер – свята Катэдры Святога Пятра, Апостала.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VI Звычайную Нядзелю
1. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак пакаяння. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
2. Ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 10.30 (перад св. Імшой а 11.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св. Імшы а 11.00 – па-беларуску, вечарам у 18.15 – па-беларуску.
3. У перыяд Вялікага посту запрашаем дарослых на катэхезу па пятніцах пасля вячэрняй святой Імшы.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак - успамін св. Агаты, панны і мучанніцы. З гэтай нагоды на кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне Хлеба і Вады. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у аўторак - успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў,
- у суботу - успамін св. Схалястыкі, панны,
- у наступную нядзелю - (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых у наступную надзелю будзе падчас кожнай Св. Імшу.
Чытаць далей...
Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе
У нядзелю 28 студзеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні.
Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў,Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнкаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у сераду – успамін св. Яна Боско, святара,
- у пятніцу - свята Ахвяравання Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы бпагаспаўляем свечкі, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. У Свята Ахвяравання Пана таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцёр законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. Св. Імшы ў гэты дзень: а 11.00 і 19.00.
- у суботу - успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне свечкамі і малітва праз заступніцтва св. Блажэя ад хвароб горла.
Чытаць далей...






