Галоўная

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у пятніцу - успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на X Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак успамін св. Барнабы, апостала,
- у чацвер успамін св. Антоня Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

Чытаць далей...

Пікнік для дзяцей і бацькоў дашкольнікаў

Па добрай традыцыі завяршэнне катэхетычнага года для дзяцей 4-8 гадоў адзначылі пікніком у сясцёр эўхарыстак.
Сястра Наталля Арлянковіч SJE, якая апякуецца такімі дзеткамі, на гэты раз падрыхтавала катэхезу і для іх бацькоў,
Сустрэча атрымалася прыемнай, утульнай і карыснай. Бацькі дзяцей дзякуюць сястры Наталлі і сёстрам эўхарысткам за цудоўную магчымасць правесці вольны час разам.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IX Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў,
- у сераду успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка,
- у чацвер заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы – а  11.00 i 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,
- у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св.   Імшы – а 11.00 і  19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы, гэта неабавязковая урачыстасць,
- у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца  ўвечары а 19-й гадзіне. Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;
I    алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,        
II   алтар – мвлітоўная група “Маці ў малітве”, 
III   алтар –мвлітоўная група “Жывы Ружанец”,
IV   алтар – малітоўные групы „ Вешчуны Божай Міласэрнасці”,
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам,

Чытаць далей...

Свята Першай святой Камуніі ў нашай супольнасці

У нядзелю Спаслання Духа Святога 38 дзяцей з нашай парафіі ўпершыню прынялі Езуса ў Эўхарыстыі. Свята для дзяцей, іх бацькоў, родных і хросных атрымалася прыгожым і ўзнёслым.
Да сакрамэнту Эўхарыстыі дзеці рыхтаваліся два гады: спачатку з сястрой Ірынай Папакуль SJE, затым ― з с. Таццянай Салодкай SJE.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Спаслання Духа Святога

1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы   а 11.00 і 19.00.
2. У  наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VII Велікодны тыдзень

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы,
- у аўторак – свята св. Мацвея, Апостала,
- у чацвер – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.
2. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
3. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VI Велікодны тыдзень

1. На гэтым тыдні:
- у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы,
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У нашым касцёле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства.
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑