Літургія у ноч з суботы на нядзелю — гэта найважнейшая цэлебрацыя ў літургічным годзе.
Літургія распачынаецца асвячэннем агню, ад якога запальваецца пасхал. Таксама ў гэтую ноч чытаюць шмат чытанняў са Старога, а таксама Новага Запавету. Усе яны дапамагаюць вернікам прасачыць за Збаўчым планам Бога.
Чытаць далей...
Асвячэнне страваў на Велікодны стол
Асвячэнне ежы на святочны стол нагадвае перш за ўсё пра сімвалы Вялікадня, а таксама пра важнасць дзяліцца радасцю і верай з іншымі, са сваімі роднымі.
Чытаць далей...
Адарацыя крыжа ў Вялікую пятніцу
Вялікая пятніца — гэта час цішыні і ўспаміну збаўчай Мукі Езуса Хрыста. У гэты дзень у каталіцкіх святынях ва ўсім свеце не праводзіцца святая Імша. Замест яе — набажэнства Крыжовага шляху і адарацыя крыжа.
Чытаць далей...
Таямніцы Вялікага чацвярга
У гэты дзень Каталіцкі Касцёл узгдвае падзеі ўстанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства, якое Хрыстус здзейсніў падчас Апошняй Вячэры. А таксама арышт і зняволенне Хрыста.
Чытаць далей...
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.
Ксёндз пробашч Станіслаў разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне.
Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткай, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання.
Чытаць далей...
Падарункі для дзяцей
У нядзелю Святой Сям’і пасля Імшы на 11 гадзін адбыўся калядны канцэрт. Дзеці і моладзь падзяліліся сваімі талентамі з іншымі вернікамі парафіі ― у вершах, спевах і гранні яны праслаўлялі таямніцу нараджэння Збаўцы.
У гэты дзень таксама свае падарункі атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў ранішніх раратніх Імшах падчас Адвэнту. Такіх дзяцей было больш за 50.
Глядзець фатаграфіі...
Урачыстасць Нараджэння Пана 2024
Божае Нараджэнне ― важнае свята для ўсіх хрысціянаў свету. Яго галоўная частка ― святая Імша Пастэрка, якая цэлебруецца апоўначы.
Глядзець фатаграфіі...
Адвэнтовыя рэкалекцыі 2024
З 13 па 15 снежня ў браслаўскай парафіі праходзілі рэкалекцыі. Іх праводзіў а. Павел Раманчук, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла у Івянцы.
Падчас рэкалекцый святар правёў сустрэчы для дзяцей, моладзі і дарослых.
Чытаць далей...
Хрысціянскі Баль 2024
30 лістапада, перад Адвэнтам, прайшоў восьмы Хрысціянскі баль, арганізаваны святарамі Браслаўскай базылікі. Вернікаў парафіі уступным словам вітаў кс. Уладзімір. Ён нагадаў пра значэнне і традыцыю перад адвэнтавай забавы.
Асаблівую атмасферу зрабіла ўбранне залы ў парафіяльным доме ім. Ф.Ярдана. Фуршэтны стол з рознымі стравамі быў упрыгожаны жывымі кветкамі і запаленымі свечкамі, што надавала ўрачыстасці традыцыйнага бала
Чытаць далей...






