Вігілія Божага Нараджэння – урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова “вігілія” лацінскага паходжання і азначае чуванне. Традыцыйна ў вігілію Божага Нараджэння адбываецца святая Імша – Пастэрка, якая ў нашай базыліцы распачалася а 22-ой гадзіне. Назва “Пастэрка” паходзіць ад лацінскага слова “pastor” (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія непадалёку пасвілі свой статак. Яны першыя і прыйшлі пакланіцца немаўляці.
Чытаць далей...
Бетлеемскі агонь прыбыў у Браслаўскую парафію
21 снежня 2025 года полацкія скаўты прывезлі ў Браслаўскую базыліку Бетлеемскі агонь міру і дабра, які 17 снежня 2025 года традыцыйна прыбыў у Беларусь.
Гэта цудоўная акцыя, якая штогод адбываецца напярэдадні свята Божага Нараджэння, каб злучыць людзей розных краін і веравызнанняў сімвалам цяпла, міру і надзеі. Бетлеемскі агонь — гэта полымя, запаленае ў пячоры Наражэння Езуса ў Бетлееме, там, дзе, паводле традыцыі, нарадзіўся Езус Хрыстус.
Чытаць далей...
У нашай парафіі завяршыліся адвэнтовыя рэкалекцыі (2025 г.)
З 19 па 21 снежня іх праводзіў а. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы.
Свае разважанні рэкалекцыяніст прысвяціў ролі Маці Божай і яе апекі, а таксама моцы ружанцовай малітвы.
Святар таксама сустрэўся з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі.
Адвэнтовые рэкалекцыі сталі завяршальным этапам у падрыхтоўцы да перажывання свята Божага Нараджэння.
Чытаць далей...
У браслаўскай парафіі адзначылі парафіяльнае свята
8 верасня ў каталіцкім касцёле адзначаецца свята Нараджэння Панны Марыі. У гэты дзень мы перажываем парафiяльны фэст. Для нашай парафіі – гэта асаблівае свята, бо наш касцёл носіць такую назву. Нараджэнне Маці Божай – гэта адно з самых старажытных марыйных святаў, урачыстасць якога адзначалася ўжо з V стагоддзя.
Чытаць далей...
Патранальнае свята і гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана
Сёння, 8 верасня, - патранальнае свята і чарговая гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана – заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў). Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан нарадзіўся 16чэрвеня 1848 года, а памёр 8 верасня 1918 года ў Швейцарыі. 15 мая 2021 года Папа Францішак абвясціў яго благаслаўлёным.
З гэтай нагоды ад імя ўсёй нашай парафіі хочам скласці сардэчныя віншаванні нашым святарам!
Чытаць далей...
У новы навучальны год з Божым благаслаўленнем
Апошні жнівеньскі дзень у святыні сабраў шмат венікаў рознага ўзросту, для якіх 1 верасня не проста першы дзень восені, а таксама, пачатак новага навучальнага года.
Чытаць далей...
Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе
Санктуарый Маці Божай Браслаўскай — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз - Марыі Валадаркі азёраў. Наш санктуарый — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў.
Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базыліка).
Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца.
Чытаць далей...
Урачыстая святая Імша – Фотарэпартаж (2025 г.)
Кульмінацыйным момантам урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў стала святая Імша 23 жніўня на палявым алтары, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Глядзець далей...
Працэсія з копіяй абраза Маці Божай i начная Імша – Фотарэпартаж (2025 г.)
Традыцыйная працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай папярэднічала святой Імшы апоўначы. У ружанцовай малітве вернікі парафіі і пілігрымы даручалі Богу свае турботы і маліліся аб Божых ласках праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны.
Глядзець далей...






