Хрыстус Уваскрос! Аллелюя!

„Дзверы былі замкнёныя (…) прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў ім: «Спакой вам!» (…) паказаў ім рукі і бок”. Ян 20,19–20.
Калі Хрыстус уваскрос з мёртвых, ля магілы не было сведкаў, толькі спячыя вартаўнікі. І Ён прыйшоў да сваіх вучняў, таму што Яго любоў не ведае межаў. Таму з даверам чакаем Яго Уваскрасення, каб наведаў нашу Айчыну, горад і вёскі, дамы і сем’і. Каб мы адчулі гэтую Любоў і зноў былі разам, абноўленыя сакрамэнтам пакаяння і ўзаемнага прабачэння.

Чытаць далей...

Распачаўся Вялікі тыдзень

У нядзелю 24 сакавіка Каталіцкі свет перажываў Пальмовую нядзелю. У гэтае свята ўзгадваецца ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення Пасхальнай таямніцы, якую перажыве на працягу Вялікага тыдня.
Святая Імша на 11 гадзін распачалася на вуліцы чытаннем Евангелля, асвячэннем вербаў і працэсіяй.

Чытаць далей...

Біскуп Алег Буткевіч наведаў Браслаў у 10-гадавіну біскупскага пасвячэння

19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў родную парафію ў Браславе і дзякаваў Богу за 10 гадоў свайго біскупскага служэння. Святы Айцец Францішак прызначыў ксяндза Алега Буткевіча біскупам Віцебскім 29 лістапада 2013 г. Біскупскае пасвячэнне адбылося 18 студзеня 2014 года.

Чытаць далей...

Велікапосныя рэкалекцыі: як гэта было

З 15 по 17 сакавіка ў нашай парафіяльнай супольнасці прайшлі рэкалекцыі. Праводзіў іх ― ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, пробашч парафіі ў Верхнядзвінску.
Святар разважаў над моцай Хрыстовай. І над тым, што яна перадалася і Яго вучням. Каб валодаць гэтай моцаю, трэба часцей карыстацца з сакрамэнту споведзі і прымаць Хрыстова Цела.

Чытаць далей...

Крыжовы шлях разам з падлеткамі нашай парафіі

Шмат дарог, сцяжынак ёсць у жыцці. Дарога ў школу, у садок, да працы, на сустрэчу з каханай і каханым, дарога ў касцёл, у краму… Але найпрыгажэйшы шлях – гэта шлях, які перажываем кожную пятніцу ў нашых касцёлах, шлях нашага Настаўніка і Збаўцы - Крыжовы шлях любові. Ідучы па жыцці разам з Езусам вучымся, якія каштоўнасці трэба выбіраць, каб быць сапраўдным апосталам і паслядляўнікам Езуса ў сучасным свеце.

Чытаць далей...

Крыжовы шлях у нашай парафіі

Крыжовы шлях - традыцыйнае велікапостнае набажэнства. Перажываючы, апошнія, найбольш балесныя цярпенні Хрыста, мы стараемся наблізіцца да Збаўцы, усведамляючы нашую слабасць, бясілле, грахоўнасць. Прымаючы ўдзел у гэтым набажэнстве, будзем духоўна таварышыць Езусу са шчырым жаданнем змяніць нашае штодзённае жыццё і годна падрыхтавацца да святкавання святаў змёртвыхпаўстання.
Шчыра запрашаем на набажэнствы кожную пятніцу ў 18.15.

Чытаць далей...

Запрашаем дарослых на катэхезу

Кожную пятніцу ў перыяд Вялікага посту ў нашым касцёле праходзяць катэхезы для дарослых. Распачынаюцца яны ў 19.30 пасля святой Імшы.
Катэхезы праводзіць пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
Шчыра запрашаем усіх, хто жадае паглыбіць сваю веру!

Чытаць далей...

Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе

У нядзелю 28 студзеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні.
Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў,Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнкаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці.

Чытаць далей...

25-годдзе дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна”

З нагоды 25-годдзя дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства ксёндз Станіслаў Мжыглуд атрымаў ліст падзякі. "Мы ўдзячныя Вам за шматгадовае супрацоўніцтва, пасільны ўклад у развіццё сацыяльнай структуры Браслаўскага раёна", - адзначаецца ў лісце.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑