З 15 по 17 сакавіка ў нашай парафіяльнай супольнасці прайшлі рэкалекцыі. Праводзіў іх ― ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, пробашч парафіі ў Верхнядзвінску.
Святар разважаў над моцай Хрыстовай. І над тым, што яна перадалася і Яго вучням. Каб валодаць гэтай моцаю, трэба часцей карыстацца з сакрамэнту споведзі і прымаць Хрыстова Цела.
Чытаць далей...
Крыжовы шлях разам з падлеткамі нашай парафіі
Шмат дарог, сцяжынак ёсць у жыцці. Дарога ў школу, у садок, да працы, на сустрэчу з каханай і каханым, дарога ў касцёл, у краму… Але найпрыгажэйшы шлях – гэта шлях, які перажываем кожную пятніцу ў нашых касцёлах, шлях нашага Настаўніка і Збаўцы - Крыжовы шлях любові. Ідучы па жыцці разам з Езусам вучымся, якія каштоўнасці трэба выбіраць, каб быць сапраўдным апосталам і паслядляўнікам Езуса ў сучасным свеце.
Чытаць далей...
Крыжовы шлях у нашай парафіі
Крыжовы шлях - традыцыйнае велікапостнае набажэнства. Перажываючы, апошнія, найбольш балесныя цярпенні Хрыста, мы стараемся наблізіцца да Збаўцы, усведамляючы нашую слабасць, бясілле, грахоўнасць.
Прымаючы ўдзел у гэтым набажэнстве, будзем духоўна таварышыць Езусу са шчырым жаданнем змяніць нашае штодзённае жыццё і годна падрыхтавацца да святкавання святаў змёртвыхпаўстання.
Шчыра запрашаем на набажэнствы кожную пятніцу ў 18.15.
Чытаць далей...
Запрашаем дарослых на катэхезу
Кожную пятніцу ў перыяд Вялікага посту ў нашым касцёле праходзяць катэхезы для дарослых. Распачынаюцца яны ў 19.30 пасля святой Імшы.
Катэхезы праводзіць пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
Шчыра запрашаем усіх, хто жадае паглыбіць сваю веру!
Чытаць далей...
Удзельніцы руху «Маці ў малітве» з розных мясцовасцей Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў Браславе
У нядзелю 28 студзеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў сабраліся прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з розных парафій дыяцэзіі. Нагодай сталі традыцыйныя для супольнасці малітоўныя дні.
Жанчыны з Глыбокага, Шаркаўшчыны, Паставаў,Відзаў, Далёкіх, Пагошчы, Камаяў і Варапаева маліліся разам са сваіх дзяцей і ўнкаў. Спачатку на святой Імшы, затым ― падчас малітвы супольнасці.
Чытаць далей...
25-годдзе дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна”
З нагоды 25-годдзя дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна" падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства ксёндз Станіслаў Мжыглуд атрымаў ліст падзякі. "Мы ўдзячныя Вам за шматгадовае супрацоўніцтва, пасільны ўклад у развіццё сацыяльнай структуры Браслаўскага раёна", - адзначаецца ў лісце.
Чытаць далей...
На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам
На Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек браслаўчан узнагародзілі дыпломам «За высокі ўзровень пастаноўкі спектакля»
Дыяцэзіяльны конкурс батлеек адбыўся ў Віцебску 5 студзеня 2024 года. У ім прынялі ўдзел і вернікі нашай парафіі.
Конкурс батлеек праводзіцца з мэтай умацавання хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, спрыяе абмену творчым вопытам паміж калектывамі - удзельнікамі конкурсу, якія існуюць пры каталіцкіх парафіях. А таксама дае магчымасць развіваць творчы патэнцыял дзяцей і моладзі.
Чытаць далей...
У Браславе асвяцілі купель для хросту
7 студзеня, у свята Хросту Пана, у нашай святыні асвяцілі новаўстаноўленую купель для хросту. Абрад здзейсніў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд
У купелі будзе захоўвацца вада пры ўдзяленні сакрамэнту хросту.
Чытаць далей...
Калядны канцэрт
У нядзелю 31 снежня дзеці нашай парафіі выступілі са спевамі і пастаноўкай пра Божае Нараджэнне. Невялічкі канцэрт прайшоў у касцёле пасля святой Імшы ў 11 гадзін.
Канцэрт стаў добрай нагодай яшчэ раз паразважаць над сутнасцю свята, а таксама падзяліцца сваімі талентамі.
Чытаць далей...






