Вігілія Божага Нараджэння 2025

Вігілія Божага Нараджэння – урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд. Слова “вігілія” лацінскага паходжання і азначае чуванне. Традыцыйна ў вігілію Божага Нараджэння адбываецца святая Імша – Пастэрка, якая ў нашай базыліцы распачалася а 22-ой гадзіне. Назва “Пастэрка” паходзіць ад лацінскага слова “pastor” (пастух), бо першымі людзьмі, якім  Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія непадалёку пасвілі свой статак. Яны першыя і прыйшлі пакланіцца немаўляці.

Чытаць далей...

Дарагія парафіяне, умілаваныя ў Хрысце!

Бог у Сваёй дабрыні чарговы раз дае нам ласку ўзрадавацца Святу Божага Нараджэння. Накіроўвае нашы думкі да найвялікшай Любові — Езуса, які пакінуў хвалу Нябёсаў і стаў чалавекам, каб нарадзіцца ў свеце, які прагне спачування, разумення і міласэрнасці.
Жадаю, каб у штодзённым жыцці вы знайшлі свой Бэтлеем, а ў ім — Хрыста, які прыходзіць да кожнага чалавека асабіста з дарам спакою, радасці і прымірэння.

Чытаць далей...

Бетлеемскі агонь прыбыў у Браслаўскую парафію

21 снежня 2025 года полацкія скаўты прывезлі ў Браслаўскую базыліку Бетлеемскі агонь міру і дабра, які 17 снежня 2025 года традыцыйна прыбыў у Беларусь.
Гэта цудоўная акцыя, якая штогод адбываецца напярэдадні свята Божага Нараджэння, каб злучыць людзей розных краін і веравызнанняў сімвалам цяпла, міру і надзеі. Бетлеемскі агонь — гэта полымя, запаленае ў пячоры Наражэння Езуса ў Бетлееме, там, дзе, паводле традыцыі, нарадзіўся Езус Хрыстус.

Чытаць далей...

У нашай парафіі завяршыліся адвэнтовыя рэкалекцыі (2025 г.)

З 19 па 21 снежня іх праводзіў а. Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі св. Юзафа у Оршы.  
Свае разважанні рэкалекцыяніст прысвяціў ролі Маці Божай і  яе апекі, а таксама моцы ружанцовай малітвы. 
Святар таксама сустрэўся з дзецьмі і моладдзю нашай парафіі.
Адвэнтовые рэкалекцыі сталі завяршальным этапам у падрыхтоўцы да перажывання свята Божага Нараджэння.

Чытаць далей...

У браслаўскай парафіі адзначылі парафіяльнае свята 

8 верасня ў каталіцкім касцёле адзначаецца свята Нараджэння Панны Марыі. У гэты дзень мы перажываем парафiяльны фэст. Для нашай парафіі – гэта  асаблівае свята, бо наш касцёл носіць такую назву. Нараджэнне Маці Божай – гэта адно з самых старажытных марыйных святаў, урачыстасць якога адзначалася ўжо з V стагоддзя. 

Чытаць далей...

Патранальнае свята і гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана

Сёння, 8 верасня, - патранальнае свята і чарговая гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана – заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў). Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан нарадзіўся 16чэрвеня 1848 года, а памёр 8 верасня 1918 года ў Швейцарыі. 15 мая 2021 года Папа Францішак абвясціў яго благаслаўлёным. 

З гэтай нагоды ад імя ўсёй нашай парафіі хочам скласці сардэчныя віншаванні нашым святарам!

Чытаць далей...

Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе

Санктуарый Маці Божай Браслаўскай — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз - Марыі Валадаркі азёраў. Наш санктуарый — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў.
Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базыліка). 
Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑