1. У панядзелак, Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00, 19.00. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: крэйда, кадзіла і вада. Калі ў каго ёсць дома крэйда, просім прынесці з сабой для асвячэння, (ваду для асвячэння прыносім з сабой).
У наступную нядзелю свята Хросту Пана.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
- у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
- у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве,
- у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ’І
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак шосты дзень у актаве Нараджэння пана, Св. Імша будзе а 11.00 і а 19.00,
- у аўторак, успамін святога Сільвестра, папы. На заканчэнне года ў ауторак у 11.00 адбудзецца св. Імша і набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі, так сама у гэты дзен Св. Імша у 19.00,
- у сераду, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 15.00,
- у чацвер, успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктораў Касцёла
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
- першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- першая субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
Чытаць далей...
З БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ!
Хвала Хрысту!
Звяртаюся да братоў і сясцёр, з’яднаных вызнаннем адной веры і імкненнем да адной духоўнай мэты – Касцёлу, які заснаваў Езус Хрыстус падчас свайго знаходжання на зямлі.
У гэты радасны, святочны час хачу пажадаць, каб добры Бог, які прыходзіць да нас у Нованароджаным Дзіцяці, адарыў кожнага з вас Божымі дарамі – спакоем і радасцю, любоўю і ўзаемаразуменнем, мудрасцю і цярплівасцю, добрым здароўем, штодзённым хлебам і ўсім неабходным для жыцця чалавека.
Няхай гэты святочны час будзе часам ласкі для хворых, самотных, церпячых, чые сэрцы напоўнены страхам і няўпэўненасцю. Няхай найбольш яны спазнаюць Божую дабрыню і любоў праз бліжніх.
Чытаць далей...
Душпастырскія Aб’явы на IV Нядзелю Адвэнту
1. Aпошняе Рараты будуць ў аўторак а 6.45.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак Вігілія Божага Нараджэння. Вечарам, калі з’явіцца першая зорка на небе, распачынаем вігілійную вячэру:чытаем Святое Пісанне, дзелімся аплаткам, а потым пасля вігіліі, традыцыйна спяваем калядкі і ўдзельнічаем у Пастэрцы a 24.00 гадзіне.
- у сераду Урачыстасць Божага Нараджэння, Св. Імша будзе а 11.00 і 15.00,
- у чацвер свята св. Стэфана, першамучаніка, Св. Імша будзе а 11.00 і 19.00,
- у пятніцу свята св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне віна, Св. Імша будзе а 11.00 і 19.00,
- у суботу свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят, Св. Імша будзе а 11.00 і 19.00,
- у наступную нядзелю свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.
Чытаць далей...
Душпастырскія Аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
1. Адвэнтовыя рэкалекцыі, якія сёння заканчваем - гэта апошні этап нашай падрыхтоўкі да святаў. Шчыра дзякуем а. Паўлу, які праводзіў рэкалекцыі, а таксама ўсім тым, хто прымаў у іх удзел.
2. Запрашаем на споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да пятніцы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы, вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
3. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай.
Чытаць далей...
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
Пятніца 13.12.2024.
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для бацькоў
Субота 14.12.2024.
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 - Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імшa навука для ўсіх
Чытаць далей...
Душпастырскія Аб’явы на II Нядзелю Адвэнту
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчыру споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Павел Раманчук (францішканін) пробашч парафіі св. Міхала Арханёла у Івянцы. Шчыра просім усіх парафіянаў добра выкарыстаць час рэкалекцый. Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу і суботу 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для святара рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
Чытаць далей...
Душпастырскія Аб’явы на I Нядзелю Адвэнта
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у аўторак і чацвер а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 13 па 15 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у аўторак успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра,
- у суботу успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у суботу свята св. Андрэя, апостала,
2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння.
3. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у чацвер успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
- у пятніцу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
- у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
Чытаць далей...






