1. На гэтым тыдні:
- аўторак (24.06) урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00,
- чацвер (26.06) заканчваецца актава Божага Цела. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей,
- пятніца (27.06) урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Спаслання Духа Святога
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
2. У наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду, успамін св. Барнабы, апостала,
- у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара,
- у пятніцу, успамін св. Антонія Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VI велікодны тыдзень
1. На гэтым тыдні:
-у панядзелак (26.05.) – успамін св. Філіпа Нэры, святара,
- у чацвер (29.05.) - прыпадае УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Св. Імшы ў гэты дзень у нашай базіліцы будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы,
- у суботу (31.05.) – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V велікодны тыдзень
1. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.
3. Вельмі просім аб дапамозе ў прыбіранні дом айца Ярдана у панядзелак з 9.00.
4. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Велікодны тыдзень
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы,
- у сераду – свята св. Мацвея, Апостала.
2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. У наступную нядзелю пад час св. Імшы ў 13.00 адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Споведзь перад гэтай урачыстасццю для дзяцей ў суботу а 17.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Велікодны тыдзень
1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцёле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. У наступную нядзелю (11 мая) пасля кожнай святой Імшы адбудзецца збор ахвяраванняў на будаўніцтва Цэнтра ў абарону жыцця і сям’і ў Магілёве. Валанцёры душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі правядуць прэзентацыю руху ў абарону жыцця і сям’і, раскажуць пра яго місію.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – свята св. Кацярыны Сіенскай панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы,
- у пятніцу – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла,
- у суботу – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў,
- першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана
1. З нагоды Велікодных Святаў прагнем вам, дарагія парафіяне і мілыя госці, скласці сардэчныя віншаванні. Няхай гэтая велікодная радасць прамяніцца ў вашым жыцці, няхай у вашых сем’ях, месцах працы і штодзённых адносінах заўсёды ўваскрасаюць дабрыня, праўда, любоў, згода і добразычлівасць. Няхай уваскрослы Пан адорыць вас сваім благаслаўленнем, гэта значыць жадае дабра вам і вашым сем’ям. Няхай адорыць ласкай здароўя, дадае сілы ў працы і ў пераадоленні ўсіх штодзённых цяжкасцяў. Няхай усё добрае, як і ў прыродзе, зазелянее і расцвіце ў вашым асабістым, прафесійным, сужэнскім і сямейным жыцці.
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.
Чытаць далей...
Вербная нядзеля распачала Вялікі тыдзень
У нядзелю 13 красавіка ўвесь каталіцкі і праваслаўны свет узгадваў падзею ўвахода Езуса Хрыста ў Ерузалем. Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень.
Па добрай традыцыі працэсія з вербамі распачала святую Імшу на 11 гадзін. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд заахвочваў прысутных знайсці час на гэтым тыдні, каб прысвяціць яго цішыні і малітве, аддаючы падзяку і хвалу Богу за збаўчую муку Яго Сына.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Мукі Пана
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання
з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху - а 11.00 і 18.15.
Чытаць далей...






