ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Велікодны тыдзень

1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцёле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
2. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
3. У наступную нядзелю (11 мая) пасля кожнай святой Імшы адбудзецца збор ахвяраванняў на будаўніцтва Цэнтра ў абарону жыцця і сям’і ў Магілёве.  Валанцёры душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі правядуць прэзентацыю руху ў абарону жыцця і сям’і, раскажуць пра яго місію.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці

1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак – свята св. Кацярыны Сіенскай панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы,
- у пятніцу – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла,
- у суботу – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў,
-  першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў,
- першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Уваскрасення Пана

1. З нагоды Велікодных Святаў прагнем вам, дарагія парафіяне і мілыя госці, скласці сардэчныя віншаванні. Няхай гэтая велікодная радасць прамяніцца ў вашым жыцці, няхай у вашых сем’ях, месцах працы і штодзённых адносінах заўсёды ўваскрасаюць дабрыня, праўда, любоў, згода і добразычлівасць. Няхай уваскрослы Пан адорыць вас сваім благаслаўленнем, гэта значыць жадае дабра вам і вашым сем’ям. Няхай адорыць ласкай здароўя, дадае сілы ў працы і ў пераадоленні ўсіх штодзённых цяжкасцяў.  Няхай усё добрае, як і ў прыродзе, зазелянее і расцвіце ў вашым асабістым, прафесійным, сужэнскім і сямейным жыцці.
2. Сёння, Св.Імшы а 11.00 і 15.00. Ад панядзелка да суботы з поваду, што трывае актава Пасхі, св. Імша будзе ў 11.00 і 19.00.

Чытаць далей...

Вербная нядзеля распачала Вялікі тыдзень

У нядзелю 13 красавіка ўвесь каталіцкі і праваслаўны свет узгадваў падзею ўвахода Езуса Хрыста ў Ерузалем. Пальмовая нядзеля распачала Вялікі тыдзень.
Па добрай традыцыі працэсія з вербамі распачала святую Імшу на 11 гадзін. Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд заахвочваў прысутных знайсці час на гэтым тыдні, каб прысвяціць яго цішыні і малітве, аддаючы падзяку і хвалу Богу за збаўчую муку Яго Сына.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Мукі Пана

1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 11.00 і 18.15.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на V Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем  айцу Валерыю за рэкалекцыйную паслугу.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым    тыдні ў наступным парадку:
-у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым,  
- у наступную нядзелю а 8.30 – групы Жывога Ружанца.

Чытаць далей...

Праграма вялікапостных рэкалекцый 2025

Пятніца 4.04.2025
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях
18.15 -  Крыжовы Шлях
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
Субота  5.04.2025
11.00 –  Набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Нядзелю Вялікага Посту

1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (4 красавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (6 красавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць а. Валерый Мазюк CSsR, які працуе ў парафіі Маці Божай Ларэтанскай Мінск (Сокал). Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Вялікага Посту

1. На гэтым тыдні:
- аўторак (25.03) Урачыстасць Звеставання Пана, а таксама Дзень святасці жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
2. Велікапосныя набажэнствы:
Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.
Крыжовы шлях:
- пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.
3. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑