Душпастырскія аб’явы на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  - у панядзелак св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
2. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд   прыгатавання да Божага Нарджэння. 
3. У чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. З 1 студзеня 2026 года расклад нядзельных св. Імшаў у нашай парафіі зменіцца. Св. Імшы будуць праводзіцца а 8:30, 11:00 і 18:00.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы,
- у пятніцу успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі,
- у суботу уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У пятніцу а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога,
- у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі

1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- у аўторак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,
- у сераду Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXI Звычайную Нядзелю-Успамін Усіх Памерлых Вернікаў

1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак  успамін св. Караля Барамэя, біскупа,
- у наступную нядзелю свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, 
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю

1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў,
- у суботу – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы. 
- у наступную нядзелю - успамін усіх памерлых вернікаў. 
У суботу, 1 лістапада (першая субота месяца) запрашаем  на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту пачатэк выключна а 10.30.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVIII Звычайную Нядзелю 

1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца. За паўгадзіны да Імшы а 11-й гадзіне адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва ружанцовая.
- у пятніцу, свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебске.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.
-  у аўторак, успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у сераду, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла,
- у чацвер, успамін вс. Анёлаў Ахоўнікаў,
- у  суботу, успамін св. Францішка Асізкага,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,

Чытаць далей...

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXV Звычайную Нядзелю

1. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. 
На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра,
   - у суботу, успамін св. Віцэнта дэ Поля, саятара.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.

Чытаць далей...

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑