1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
- у панядзелак успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла,
- у аўторак успамін св. Марціна Турскага, біскупа,
- у сераду Урачыстасць св. Язафата, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай Дыяцэзіі.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXI Звычайную Нядзелю-Успамін Усіх Памерлых Вернікаў
1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак успамін св. Караля Барамэя, біскупа,
- у наступную нядзелю свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
- першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
- у аўторак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў,
- у суботу – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
- у наступную нядзелю - успамін усіх памерлых вернікаў.
У суботу, 1 лістапада (першая субота месяца) запрашаем на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту пачатэк выключна а 10.30.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVIII Звычайную Нядзелю
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У сераду запрашаем дзяцей і падлеткаў з бацькамі на ружанцовыя набажэнства. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVII Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Св. Імша ў гэты дзень у нашай базыліцы ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца. За паўгадзіны да Імшы а 11-й гадзіне адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва ружанцовая.
- у пятніцу, свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебске.
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXVI Звычайную Нядзелю
1. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.
- у аўторак, успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла,
- у сераду, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла,
- у чацвер, успамін вс. Анёлаў Ахоўнікаў,
- у суботу, успамін св. Францішка Асізкага,
- першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
Чытаць далей...
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXV Звычайную Нядзелю
1. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей.
На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра,
- у суботу, успамін св. Віцэнта дэ Поля, саятара.
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
Чытаць далей...
Душпастырскія аб’явы на XХIV Звычайную Нядзелю – Свята Узвышэння Святога Крыжа
1. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
- у панядзелак успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай,
- у аўторак успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, муыанікаў,
- у суботу успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
Чытаць далей...
Патранальнае свята і гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана
Сёння, 8 верасня, - патранальнае свята і чарговая гадавіна смерці благаслаўлёнага айца Францішка Марыя ад Крыжа Ярдана – заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў). Францішак Марыя ад Крыжа Ярдан нарадзіўся 16чэрвеня 1848 года, а памёр 8 верасня 1918 года ў Швейцарыі. 15 мая 2021 года Папа Францішак абвясціў яго благаслаўлёным.
З гэтай нагоды ад імя ўсёй нашай парафіі хочам скласці сардэчныя віншаванні нашым святарам!
Чытаць далей...






