Пасля святой Імшы ва ўрачыстасць Божага Нараджэння многія дзеці нашай парафіі атрымалі падарункі. Яны ўвесь Адвэнт прыходзілі на ранішнюю раратнюю Імшу.
Напэўна, для дзяцей гэта было не проста: пасля святой Імшы яны ішлі ў школу ці садок. Але ўсе яны стараліся і прыходзілі на малітву. І ў гэтым могуць быць прыкладам нават для дарослых.
Чытаць далей...
Ціхая ноч Божага Нараджэння
Вось і настала цудоўная святочная ноч Божага Нараджэння. Пасля вячэры і малітвы ў сямейным коле вернікі нашай парафіі накіраваліся на ўрачыстую Імшу Пастэрку.
Пастэрка ― гэта Імша на Божае Нараджэнне, назва якой паходзіць ад лацінскага слова «pastor», што азначае «пастух». Менавіта пастухі былі першымі людзьмі, якія прывіталі нованароджанага Збаўцу. Такая Імша адбываецца апоўначы.
Чытаць далей...
З БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ!
Дарагія парафіяне і госці!
У чарговы раз добры Бог даў нам ласку святкаваць Божае Нараджэнне.
Бог прыходзіць да нас! Нараджаецца, каб быць з намі, вучыць, як паводзіць сябе ў складанай сітуацыі, як дзяліцца радасцю і любоўю, нясе нам мір і спакой!
Кожнаму з нас варта разумець, што жыццё чалавека мае працяг у вечнасці, гэта барацьба дабра і зла. Шмат у свеце дабра, шмат у свеце зла. Так было, ёсць і будзе, пакуль існуе свет. І вельмі важна, у якім напрамку іду я: шляхам дабра ці шляхам зла? А матывацыя вельмі важкая – вечнасць! І толькі ад нас саміх залежыць, якой яна будзе.
Чытаць далей...
Хрысціянскі Баль 2023
У суботу 2 снежня ў нашай парафіі адбыўся VII Хрысціянскі баль. Вечарына перад пачаткам Адвэнту стала ўжо добрай традыцыяй . Сёлета на ёй сабраліся каля 170 вернікаў з нашай парафіі, а таксама госці з Шаркаўшчыны і Глыбокага.
Чытаць далей...
Міласэрная Любоў Бога майго, прымі памерлых у Валадарства сваё…
У суботу 28 кастрычніка ў нашым касцёле прайшло агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым. У гэтым годзе да Апостальства далучыліся вернікі з Відзаўскай і Пагашчанскай парафій.
Апостальства дапамогі душам чысцовым – арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьміньскі і маці Ванда Алендская ў 1889 годзе ў Закрочыме. Апостальтва дапамогі душам чысцовым – гэта малітоўны рух, удзельнікі якога ахвяруюць свае малітвы, працу, цяжкасці, цярпенні за душы памерлых, якія пакупуюць у чысцы.
Чытаць далей...
Дзеці з Браслава далучыліся да сусветнай малітоўнай акцыі
18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы». Гэтую сусветную ініцыятыву арганізуе Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Дзеці з нашай парафіі ўжо не першы раз удзельнічаюць у ёй, але ўпершыню трансляцыя вялася ў тым ліку і з Браслава. А яшчэ з Мінска, Гомеля, Гродна і Магілёва.
Чытаць далей...
Віншуем ксяндза Станіслава з 25-годдзем манаскага жыцця
У гэтым месяцы пробашч браслаўскай парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS адзначыў 25 гадоў манаскага жыцця. З гэтай нагоды ў нядзелю 24 верасня дзеці і моладзь павіншавалі святара.
Вернікі парафіі далучаюцца да словаў віншавання:
«Паважаны ксёндз Станіслаў! Дзякуем вам за гады служэння ў нашай супольнасці. Жадаем чуць голас Пана ва ўсіх штодзённых справах. Няхай Дух Святы кіруе вашымі словамі і ўчынкамі, каб як мага больш людзей сустрэлі Хрыста ў сваім жыцці і пазналі Яго. Шчыра жадаем духоўных і фізічных сілаў, здароўя, Божага благаслаўлення».
Чытаць далей...
У Браславе прайшла летняя школа касцёльнага спеву
З 14 па 19 жніўня ў нашай парафіі праводзілася летняя школа касцёльнага спеву. У ёй прынялі ўдзел асобы з Браслава, Магілёва, Мінска, Заслаўя, Віцебска і іншых парафій.
Ініцыятарам школы спеву з'яўляецца арганістка нашай парафіі Іна Сапун. Заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха, арганіста архікатэдральнага касцёла ў Мінску, дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў супрацоўніцтве з Ірынай Арлоўскай і Таццянай Брытко.
Чытаць далей...
ЎРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ ВАЛАДАРКІ АЗЁРАЎ
Імшу на палявым алтары ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
У суботу 19 жніўня мясцовыя парафіяне, госці і пілігрымы сабраліся на плошчы перад палявым алтаром, каб разам маліцца і дзякаваць Богу за дары, атрыманыя праз заступніцтва Маці Божай Браслаўскай.
Чытаць далей...
Фотарэпартаж з начных набажэнстваў
Адным з запланаваных пунктаў праграмы начнога чування падчас урачыстасці была працэсія з копіяй абраза вуліцамі горада.
Чытаць далей...






