Пасхальная Ноч (2026 г.)

Вігілія Пасхальнай Ночы – гэта “Mater omnium liturgiarum”, або “Маці ўсіх Літургій”, як пісаў св. Аўгустын. Такую назву Яна атрымала па той прычыне, што з’яўляецца шырокай у паказе усіх момантаў збаўлення: пачынаючы ад стварэння свету і заканчваючы найважнейшым момантам, пасля якога распачынаецца новае жыццё для кожнага, – Уваскрасеннем Хрыста. Гэтая ноч таксама з’яўляецца, згодна з мудрасцю Касцёла, ноччу начэй, бо сярод усіх начэй вылучаецца яскравым бляскам нязгасна ззяючай паходні…
Пасхальная Вігілія ў Браслаўскай базіліцы распачалася Абрадам Асвячэння агню, ад якога запаліўся пасхал як знак непераможнага святла, якое не згасіць аніводная цемра.
Падчас Літургіі Слова вернікі чулі 7 чытанняў, Эпісталу (Пасланне апостала Паўла), псальмы і малітвы пасля кожнага з іх. Менавіта Слова Божае дазволіла ўвайсці ў разуменне таямніцаў збаўлення праз старазапаветныя гісторыі і разважанні прарокаў, якія сталі толькі дарогай і арыенцірам да глыбіні Евангелля.
Абрад Асвячэння вады, які адбыўся пасля прачытання Евангелля, сведчыць аб тым, што той, хто слухае Слова Божае, выракаецца ўсякага зла і таму пасля вырачэння кажа: “Веру…У Бога Айца, у Сына Яго, Езуса Хрыста, у Святы Каталіцкі Касцёл”. Далей адбылося акрапленне народа асвечанай вадой – выразны знак адыходу ад “старога” жыцця і ўваходу ў новае, асвечанае Хрыстом жыццё.
Апошнім і значным момантам “Маці ўсіх Літургій” стала Рэзурэкцыйная працэсія – момант абвяшчэння веры ва Ўваскрасення Хрыста перад усімі, якая скончылася гімнам “Цябе, Бога, праслаўляем” і благаслаўленнем народа.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑