“Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае”. Падзеі Пасхальнага Трыдуума – гэта разважанне над гэтай вялікай таямніцай Божай любові.
Распачынаюцца яны падзеямі Вялікага чацвярга: Апошняй вячэрай Пана са сваімі вучнямі. У гэты дзень перажываем успамін устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. Але кожная святая Імша – гэта не толькі ўспамін, але ахвяра Езуса.
У сваёй пропаведзі пробашч парафіі Кс. Сіаніслаў нагадаў таксама, што любоў да Хрыста Эўхарыстычнага павінна праяўляцца ў любові да бліжняга: “Калі ж Я, Пан і Настаўнік, абмыў вам ногі, то і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму”.
Літургія завяршылася абрадам перанясення Найсвяцейшага Сакрамэнту ў сімвалічную цямніцу на ўспамін таго, што адбывалася з Хрыстом пасля арышту.

































