1. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
– у панядзелак успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай,
– у аўторак успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, муыанікаў,
– у суботу успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
2. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы катэхэзе. Катэхэзы распачынаюцца ад суботы, 20 верасня, арганізацыйныя сустрэчы ці дамовы ў асабістых кантактах з катэхэтамі. Праграма катэхэзы даступна на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
3. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.
4. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыцці.






