У новы навучальны год з Божым благаслаўленнем 

Апошні жнівеньскі дзень у святыні сабраў шмат венікаў рознага ўзросту, для якіх 1 верасня не проста першы дзень восені, а таксама, пачатак новага навучальнага года.

У словах гаміліі ксендз пробашч звярнуў увагу на тое, што неабходна і важна здабываць новыя веды, дасягаць вяршыняў у конкурсах, спаборніцтвах і алімпіядах, але таксама важна станавіцца лепшым. 

У малітае сабраныя дзякавалі Богу за час летняга адпачынку і прасілі Божага благаслаўлення на новы навучальны год для дзяцей і моладзі, бацькоў,  настаўнікаў і выхавацеляў, катэхэтаў.

Падчас парафіяльных аб’яваў пробашч парафіі звярнуў увагу на тое, што ў касцёле таксама распачынаецца новы катэхэтычны год і заахвоціў паглыбляць не толькі агульныя веды, але і рэлігійныя.

Напрыканцы Св. Імшы адбылося асвячэнне школьных прыладаў і  благаслаўленне.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑