Сёлетнія ўрачыстасці ў гонар цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў распачаліся ў пятніцу 22 жніўня. Па добрай традыцыі пачаткам святкаванняў стаў прыход пілігрымаў у браслаўскі санктуарый і іх прывітанне.
На прыступках базылікі пілігрымаў віталі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS. У гэтым годзе пешыя пілігрымы прыйшлі з Глыбокага і Удзела. На роварах прыбылі вернікі з Мёраў і Гудагая.
Фота: Ірына Гайдамовіч






















