Душпастырскія аб’явы на XV Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні ўспамінаем:

– у аўторак: успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла,

– у сераду: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Сардэчна запрашаем у гэты дзень на святую Імшу ўвечары ўсіх, хто ўступіў у святы шкаплер.

2. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 22 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.

3. Св. Імшы на могілках:

– 26 ліпеня (субота) ў 10. 00 у вёсцы Майшулі.

– 2 жніўня (субота) ў 13.00 у вёсцы Струста,

–  3 жніўня (нядзеля) ў 13.00 на новых браслаўскіх могілках,

– 9 жніўня (субота) ў 11.00 у вёсцы Усяны,

– 9 жніўня (субота) ў 12.00 у вёсцы Зарачча.

4. У летнія месяцы хочам, каб касцёл быў адчынены праз увесь дзень, каб турысты і госці маглі ўвайсці, памаліца, паглядзець. Таму просім кожны дзень дзяжурыць, каб касцёл не быў застаўлены без надзірання. Калі хто можа прыходіць ў касцёл у нейкі канкрэтны дзень, просім запісывацца на картках, якія ляжаць пры ўваходзе ў касцёл. Сардэчна дзякуем за паразуменне і дапамогу.

5. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑