Літургія у ноч з суботы на нядзелю — гэта найважнейшая цэлебрацыя ў літургічным годзе.
Літургія распачынаецца асвячэннем агню, ад якога запальваецца пасхал. Таксама ў гэтую ноч чытаюць шмат чытанняў са Старога, а таксама Новага Запавету. Усе яны дапамагаюць вернікам прасачыць за Збаўчым планам Бога.
Літургія завяршаецца ўрачыстай рэзурэкцыйнай працэсіяй вакол касцёла, у якой вернікі сведчаць усім людзям пра ўваскрасенне Хрыста.





































