ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на I Нядзелю Вялікага Посту

1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (4 красавіка) і будуць трываць да V Нядзелі  Вялікага Посту (6 красавіка).

2. Велікапосныя набажэнствы:

Песні жальбы – нядзеля, 08.00 і 10.30.

Крыжовы шлях:

– пятніца, 11.30 (пасля Св.Імшы а 11.00) і 18.15.

3. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св.  Імша.

4. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.

5. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.

6. У наступную нядзелю (16 сакавіка) пасля кожнай св. Імшы супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», што знаходзіцца ў Бягомлі, будуць даваць сведчанне сваёй дзейнасці. Жадаючыя дапамагчы развіццю гэтага Цэнтра, могуць скласці ахвяру.

7. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя  пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑