ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на VII Звычайную Нядзелю

1. На гэтым тыдні прыпадае:

– першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.

Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Браслаўскай, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 сакавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.

2. У наступную нядзелю а 8.30 Святая Імша ў iнтэнцыi групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.

3. Змена таямніц груп Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.

4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў чацвер у 18.00.

5. 5 сакавіка Папялец – пачатак Вялікага посту. У гэты дзень падчас Імшы благаслаўляецца попел са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую Нядзелю: ім пасыпаюцца голавы вырнікаў. Калі ў вас захаваліся вербачкі просім прынесці да касцёла ў бліжайшым тыдні.

6. Усім імяніннікам і юбілярам гэтага тыдня выказваем самыя цёплыя пажаданні і даручаем іх апецы Маці Божай Браслаўскай.

7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.

Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑