Хрысціянскі Баль 2024

30 лістапада, перад Адвэнтам, прайшоў восьмы Хрысціянскі баль, арганізаваны святарамі Браслаўскай базылікі. Вернікаў парафіі уступным словам вітаў кс. Уладзімір. Ён нагадаў пра значэнне і традыцыю перад адвэнтавай забавы.

Асаблівую атмасферу зрабіла ўбранне залы ў парафіяльным доме ім. Ф.Ярдана. Фуршэтны стол з рознымі стравамі быў упрыгожаны жывымі кветкамі і запаленымі свечкамі, што надавала ўрачыстасці традыцыйнага бала. За музычную старонку быў адказны запрошаны кавер-гурт” Machito ” з Наваполацка.

Кожны з 150 удзельнікаў балю прымалі ўдзел у латарэі, дзе іх чакалі 10 навагодніх падарункаў. А ўсіх гасцей мерапрыемства чакалі два сюрпрызы. Першы – 15 кілаграмовы торт, які ўрачыста ўнеслі ў залу з запаленымі феерверкамі. Другім сюрпрызам стаў салют, які запалў неба над Браславам сваімі агнямі.

Дзіўны вечар прайшоў у танцах і прыемных размовах вельмі хутка. Госці балю былі вельмі ўдзячныя за мерапрыемства і высокі ўзровень культуры і арганізацыі.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑