Браслаўскі кляштар сясцёр Эўхарыстак гасцінна раскрыў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі.
Сустрэча распачалася Святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Традыцыйна а 12.00 гадзіне каталіцкі Касцёл адмаўляе “Анёл Панскі”. Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых.
Потым адбылася канферэнцыя з абмеркаваннем прагледжанага кароткаметражнага фільма “Цырк батэрфляй”. Удзельнікі шчыра дзяліліся ўражаннямі, захаваўшы самую галоўную думку: трэба бачыць прыгожае, верыць у сябе і ніколі не здавацца. Абмежаваныя магчымасці – гэта толькі штуршок у будучыню, а якой яна будзе – залежыць ад кожнага асабіста.
Пасля такой глыбокай канферэнцыі адбылася ўсім вядомая і любімая гульня “Поле цудаў”, у якой кожны ўдзельнік змог раскрыць розныя якасці характару, а сяброўская атмасфера дапамагла аб’яднацца.
На заканчэнне сустрэчы гасцей чакаў смачны абед.
Шчыры дзякуем ксяндзу пробашчу Станіславу, сёстрам Эўхарысткам за прысвечаны час, сумесную малітву і клопат.











