18 кастрычніка маленькія браслаўчане далучыліся да сусветнай ініцыятывы “Мільён дзяцей моляцца на ружанцы”

Пад апекай ксяндза пробашча Станіслава SDS і сясцёр Эўхарыстак тэлемост злучыў маленькіх вернікаў з 4 дыяцэзіямі нашай краіны.
Разам з браслаўчанамі ў малітве ядналіся дзеці з санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, куды таксама прыехалі маленькія вернікі з Мінcка, Смалявічаў і Барысава, з Бабруйскай парафіi Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, з парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах і з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне.
Да ружанцовай малітвы далучыліся ксендз біскуп Юры Касабуцкі і арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, якія таксама звярнуліся да маленькіх вернікаў, падкрэсліваючы важнасць іх прысутнасці і неабходнасць ружанцовай малітвы, прыгадаўшы, як у Евангеллі сам Езус Хрыстус прасіў: “Дазвольце дзецям прыходзіць да мяне”.
У пятніцу Касцёл разважае над балеснымі таямніцамі ружанца.
Браслаўчане праводзілі трэцюю таямніцу.
Спадзяемся, што малітоўная ініцыятыва “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы аб міры і еднасці” з кожным годам будзе мець усё больш маленькіх прыхільнікаў.


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑