Урачыстая святая Імша на палявым алтары

Імша падзякі за прыгожыя юбілеі. Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай праходзілі ў час святкавання 600-годдзя з часу заснавання парафіі ў Браславе, 200-годдзя з часу пабудовы тут мураванага касцёла, 15-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Браслаўскай папскімі каронамі, а таксама двух юбілееў — 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі і ўтварэння дыяцэзіяльнага санктуарыя Валадаркі азёраў.

Цэнтральная святая Імша адбылася ў суботу 17 жніўня а 11-й гадзіне. Узначаліў яе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а гамілію прамовіў каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

Канцэлебравалі літургію Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Фота Ірыны Гайдамовіч


Каментары адключаныя.

Create a website or blog at WordPress.com

Up ↑