Цэнтрам начного чування падчас урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў з’яўляецца працэсія са свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза Валадаркі азёраў вуліцамі горада, а таксама літургія апоўначы.
Святую Імшу ўначу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім маліліся біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама мясцовыя вернікі і пілігрымы.
Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы Ірыны Гайдамовіч.





























