Падчас літургіі, якая распачынае святкаванне ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў, традыцыйна ўдзяляецца сарамэнт бежмавання. Прыступілі да яго вернікі браслаўскай і іншых парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
На заканчэнне Імшы біскуп Алег Буткевіч уручыў ганаровыя граматы арганізатарам і выкладчыкам летняй школы касцёльнага спеву, якая сёлета ўжо ў сёмы раз папярэднічала фэсту Валадаркі азёраў: арганістцы браслаўскай парафіі Іне Сапун, рэгенту хора праваслаўнай царквы Усіх Засмучаных Радасці ў Мінску Вользе Янум.
А таксама дацэнту Беларускай акадэміі музыкі, старшыні секцыі касцёльнай музыкі ў складзе Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, галоўнаму арганісту архікатэдральнага касцёла ў Мінску Уладзімру Неўдаху.
Фота Ірыны Гайдамовіч












































